Беларускія турысты, якія трапілі ў ДТЗ у Грузіі, змогуць працягнуць адпачынак

Беларускія турысты, якія трапілі ў ДТЗ у Грузіі, змогуць працягнуць адпачынак

Беларускія турысты, якія трапілі ў Грузіі ў ДТЗ, змогуць працягнуць свой адпачынак у гэтай краіне. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на амбасаду Беларусі ў Грузіі, жыццю пасажыраў аўтобуса, які перакуліўся на трасе ў гарах, нічога не пагражае. 25 чалавек атрымалі лёгкія і сярэдняй цяжкасці траўмы, ім аказваюць медыцынскую дапамогу.

Таксама ў амбасадзе ўдакладняюць, што ў аўтобусе знаходзіліся толькі беларускія грамадзяне, прадстаўнікоў іншых краін там не было.

Дарожная аварыя адбылася на перавале Гамборы, на трасе, якая звязвае Тбілісі з горадам Тэлеві. Грузінскія праваахоўнікі распачалі крымінальную справу па факце парушэння правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі транспарту, якое пацягнула за сабой нанясенне цяжкай або меней цяжкай шкоды здароўю або значную страту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі