Беларускія ўлады "настойліва рэкамендуюць" амбасадзе ЗША скараціць штат

З "настойлівай рэкамендацыяй" скараціць персанал амбасады ЗША ў Мінску выступіла Міністэрства замежных спраў Беларусі. Нагадаем, 7 сакавіка з Вашынгтона, для кансультацый у сувязі з увядзеннем ЗША дадатковых санкцый у адносінах канцэрна "Белнафтахім", быў адкліканы беларускі амбасадар Міхаіл Хвастоў. Адначасова беларускі ўрад таксама "настойліва рэкамендаваў" амбасадару ЗША Карэн Сцюарт з'ехаць з Беларусі, нагадвае БелаПАН

Дарэчы, учора на Першым тэлеканале ў праграме "Панарама тыдня" быў паказаны сюжэт пра супрацоўнікаў амерыканскай дыпмісіі.

Яго аўтары сцвярджалі, што некаторыя з іх рэгулярна наведваюць вулічныя акцыі, сустракаюцца з апазіцыйнымі дзеячамі і падтрымліваюць кантакты з "радыкальнымі маладзёжнымі групоўкамі". Некаторыя з відэаматэрыялаў былі відавочна знятыя спецслужбамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі