Улады Беларусі прыдумалі, як змагацца з мемам "Саша 3%"
Мем "Саша 3%" / focus.ua
Уладам РБ спатрэбілася амаль тры гады, каб прыдумаць, як змагацца з мемам "Саша 3%". Праўда атрымалася ўсё адно бязглузда.
Дэпутатка Лілія Ананіч расказала журналістам, што цяпер забароняць публікаваць вынікі сацапытанняў ад неакрэдытаваных арганізацый падчас электаральных кампаній, паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.
Па-першае, фармальна гэтага і так ніколі нельга было рабіць. Па-другое, мем пра 3% з'явіўся не праз сацыялагічныя апытанні, а пасля апытанак на некалькіх сайтах і тг-каналаў у траўні 2020-га.
Бачна, што дэпутаты Палаты прадстаўнікоў кепска ведаюць законы краіны, у якой жывуць, але гучна імітуюць бурлівую дзейнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.