Беларусы недастаткова ведаюць пра метады сучаснай кантрацэпцыі

Беларусы недастаткова ведаюць пра метады сучаснай кантрацэпцыі

Жыхары Беларусі дэманструюць нізкае веданне метадаў кантрацэпцыі. Такую заяву зрабіла загадчыца кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта Людміла Мажэйка. Паводле яе слоў, кантрацэпцыю неабходна рэкамендаваць жанчынам з падлеткавага ўзросту. Вопыт Беларусі і Расіі паказвае, што ўзровень кантрацэпцыі недастатковы, адзначыла спецыяліст.

Згодна са звесткамі Міністэрства аховы здароўя, сучасным метадам кантрацэпцыі (гарманальнымі пілюлямі) ў Беларусі карыстаюцца не больш за 13% жанчын. Гэта менш, чым у шэрагу іншых краін. Напрыклад у Нямеччыне гэты метад кантрацэпцыі ўжываюць прыблізна 37% жанчын дзетароднага ўзросту, у Расіі — 15%. Для Беларусі аптымальным з'яўляецца выкарыстанне гарманальных кантрацэптываў 50-55% жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту, інфармуе БелаПАН.

На думку Людмілы Мажэйкі, прычынай нізкага ўзроўню выкарыстання гарманальных кантрацэптываў з'яўляецца тое, што ў беларусаў, у тым ліку і лекараў, засталіся састарэлыя ўяўленні пра тое, што кантрацэпцыя шкодная для здароўя. Як вынік гэтага — высокі адсотак абортаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі