Беларусы праз смартфон змогуць праверыць, ці легальны тавар ім прадаюць

Беларусы праз смартфон змогуць праверыць тавар на легальнасць /pixabay.com
Беларусы праз смартфон змогуць праверыць тавар на легальнасць /pixabay.com

У Беларусі распрацавалі мабільную праграму "Электронны знак". Яна можа распазнаваць лічбавы код маркіроўкі Data Matrix, нанесены на тавар, і дапамагае вызначыць сапраўднасць тавару. Як падкрэслівае БЕЛТА, праграма распрацаваная з удзелам Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ).

Праграму можна будзе спампаваць бясплатна. "Дастаткова з дапамогай камеры мабільнага тэлефона прасканаваць на тавары код маркіроўкі Data Matrix, і практычна маментальна на экран будзе выведзеная вычарпальная інфармацыя, якая дапаможа ўдакладніць, ці належыць гэая прадукцыя заяўленай гандлёвай марцы, тып і Найменне тавару, яго якасны склад, тэрміны захоўвання, вытворцы, краіну паходжання і г.д.", — кажуць у МПЗ.

Таксама праграма дапаможа выявіць, ці прамаркіраваны тавар законна набытымі сродкамі ідэнтыфікацыі. Вынікі праверкі будуць паказвацца на экране ў пэўнай колеравай гаме з тэкстам. Напрыклад, "выдадзены код", "прамаркіраваны тавар", "код не знойдзены" і г. д. Зялёны або жоўты колеры азначаюць, што тавар прадаецца легальна. Статусы з чырвоным колерам указваюць на кантрафактныя тавар.

У МПЗ кажуць, што праз іх праграму можна будзе даслаць скаргу на парушэнні: "У дадатку "Электронны знак" можна паведаміць пра выяўленыя неадпаведнасці або парушэнні, скарыстаўшыся кнопкай "скарга" і прымацаваўшы пры неабходнасці актуальныя фатаграфіі тавару, сродкі ідэнтыфікацыі і г.д.".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі