Беларусы ў Польшчы купілі пятую частку жылля, прададзенага замежнікам у 2025 годзе
Жыллё, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Беларусы працягваюць актыўна купляць нерухомасць у Польшчы.
У 2025 годзе грамадзяне Беларусі купілі ў гэтай краіне амаль 192 тысячы квадратных метраў жылля. Гэта амаль пятая частка ўсяго жылля, прададзенага замежнікам, падлічыла выданне "Plan B". Больш за беларусаў набылі толькі грамадзяне Украіны.
У параўнанні з 2024 годам інвестыцыі беларусаў у польскую нерухомасць павялічыліся амаль на 7%. А ў параўнанні з 2022 годам рост склаў 2,7 разу.
У выніку масавых палітычных рэпрэсій Беларусь пакінулі сотні тысяч чалавек. Большая частка палітуцекачоў пасялілася ў Польшчы. Паводле звестак Упраўлення па справах замежнікаў на 30 верасня 2025 года, у гэтай краіне дазвол на жыхарства мелі амаль 146 тысяч грамадзян Беларусі. У 2020-м беларусаў тут было толькі 16 тысяч.