Беларусы, вывезеныя з Кітая ў Цюмень, здаровыя і збіраюцца дадому

Беларусы, вывезеныя з Кітая ў Цюмень, здаровыя і збіраюцца дадому

Беларусы, якіх эвакуявалі з Кітая ў Цюменскую вобласць Расіі пасля ўспышкі каранавіруса, здаровыя і збіраюцца вярнуцца дамоў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

"Нашы грамадзяне здаровыя і збіраюцца вяртацца", — заявіла яна.

Як паведамлялася раней, 5 лютага ваенныя самалёты даставілі з Кітая 144 чалавек, сярод якіх былі і беларусы. Каранцін для іх павінен завяршыцца 19 лютага. Выніковыя аналізы, па словах кіраўніцы Дэпартамента аховы здароўя Цюменскай вобласці Іны Куліковай, паказалі, што хроых сярод эвакуяваных няма. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі