Беларусы заваявалі два медалі на юніёрскім чэмпіянаце свету па шашках
Чэмпіянат свету па шашках сярод юніёраў завяршыўся напярэдадні ў польскім горадзе Нідзіца. Беларускія спартоўцы прывезлі з турніру дзве ўзнагароды. Андрэй Толчыкаў заваяваў золата, а Вольга Федаровіч прынесла ў скарбонку зборнай бронзу. Андрэй Толчыкаў атрымаў пяць перамог і чатыры разы згуляў унічыю. Гэты вынік дазволіў яму стаць чэмпіёнам свету. Срэбра заваяваў расіянін Мікалай Гермагенаў, бронзу атрымаў галандзец Петэр Стэйлен. Агулам у спаборніцтвах прынялі ўдзел 36 спартоўцаў з 15 федэрацыяў.
У жаночых спаборніцтвах удзельнічалі 34 прадстаўніцы 11 федэрацыяў. Акрамя Вольгі Федаровіч Беларусь рэпрэзэнтавалі Дар'я Федаровіч, якая паказала 5-ы вынік, і Маргарыта Храмцова - яна заняла 19-ю пазіцыю. Золата дасталася расіянцы Матроне Нагавіцынай, другое месца ва ўкраінкі Вікторыі Матрычка.
БЕЛТА