Беларусы змогуць "абмяняць" старую машыну на новую
Калі ў краіне ўкараняць сістэма трейд-ін, якая прадугледжвае набыццё аўтадылерам старога аўтамабіля кліента ў залік новай іншамаркі.
Аб гэтым паведаміла сёння журналістам генеральны дырэктар Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Людміла Шабанава, перадае БЕЛТА.
На яе думку, такі крок станоўча адаб'ецца на стане аўтамабільнага рынку. Апроч таго, беларусы, якія жадаюць змяніць патрыманыя аўтамабілі на новыя, у гэтым выпадку змогуць зрабіць гэта без якіх-небудзь высілкаў.
Развіццю сістэмы трейд-iн ў Беларусі замінаюць, найперш, некаторыя асаблівасці падатковага заканадаўства, на змяненне якіх разлічваюць аўтабізнэсмены.