"Белавія" не адменіць рэйсы ў еўрапейскія краіны з-за свінога грыпу
Нацыянальная авіякампанія "Белавія" не плануе адмяняць авіярэйсы ў еўрапейскія краіны, дзе выяўлены вірус свінога грыпу. Як адзначае БЕЛТА, у ЗША і Мексіку авіярэйсаў з Беларусі няма. А вось палёты ў Вялікабрытанію, Ізраіль, Нямеччыну з-за свінога грыпу авіякампанія адмяняць пакуль не збіраецца.
На цяперашні час у беларускіх аэрапортах прымаюцца ўзмоцненыя меры, каб вірус свінога грыпу не патрапіў на тэрыторыю Беларусі. Кожны самалёт сустракае прадстаўнік карантыннай службы, экіпаж самалёта дакладвае яму пра сітуацыю на борце. Толькі пасля высвятлення ўсяго становішча даецца дазвол пасажырам пакінуць самалёт.