Белавія прыпыняе палёты ў Польшчу, Украіну і Кіпр да канца сакавіка

Белавія
Белавія

З-за каранцінных мер і абвешчаных надзвычайных палажэнняў з-за каранавіруса "Белавія" прыпыняе выкананне палётаў у Польшчу, Украіну і Кіпр.

У Украіну (Кіеў, Львоў, Адэса, Харкаў) — з 17 па 31 сакавіка 2020 года. У Кіпр (Ларнака) — з 15 да 30 сакавіка 2020 года. У Польшчу (Варшава) — 15-27 сакавіка 2020 года;

Вяртанне грошай або змяненне даты вылету на адмененыя рэйсы можна будзе зрабіць да 31 снежня 2020 года.

Кампанія звяртае ўвагу, што можна прыйсьці ў касы і прадстаўніцтва авіякампаніі, а таксама звярнуцца ў службу падтрымкі можна будзе ў любы час да канца 2020 года.

Яны просяць не рабіць гэта прама цяпер. І абяцаюць, што ўсе дадзеныя білета захаваны ў іх у сістэме, таму можна будзе звярнуцца і пасля меркаванай даты палёту, назваўшы нумар білета. Змена даты вылету магчыма толькі адзін раз. Кампанія прапануе некалькі месяцаў абдумаць, каб вырашыць куды ляцець па дадзеным білеце ў наступны раз.

У выпадку звароту па вяртанню або абмене на рэйсы, якія выконваюцца і не адмененыя (групавой або індывідуальны тарыф) — вяртанне і абмен будуць адбывацца ў адпаведнасці з правіламі тарыфу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі