“Белая Русь”: назіраць на выбарах, выбірацца ў дэпутаты і падлічваць галасы
Члены “Белай Русі” збіраюцца ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты, членаў выбарчых камісіяў і нацыянальных назіральнікаў, заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Еўрарадыё зацікавілася: ці нармальна гэта? Тым больш, што большасць членаў выбаркамаў – настаўнікі, а лідэр “Белай Русі” – міністр адукацыі.
Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік упэўнівае нас, што настаўнікі, якія будуць прымаць удзел у працы выбарчых камісіяў, кіруюцца толькі законам:
“Калі казаць, што настаўнікі будуць членамі выбарчых камісіяў, а іх самы галоўны начальнік — міністр адукацыі Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў з’яўляецца кіраўніком “Белай Русі”, і ці будзе тут нейкі ціск з боку кіраўніка грамадскага аб’яднання на членаў камісіі, я б тут адназначна сказаў - не. Па той простай прычыне, што любы член выбарчай камісіі кіруецца выбарчым заканадаўствам, а не праграмамі ці статутамі арганізацыі”.
Мікалай Лазавік згадвае мінулыя выбары, калі члены БРСМ актыўна ўдзельнічалі ў працы выбарчых камісіяў. На думку сакратара ЦВК, ніякіх парушэнняў не было:
Мікалай Лазавік: “Шматлікія члены БРСМ удзельнічалі ў працы выбарчых камісіяў, былі назіральнікамі. Але гэта не значыць, што падчас выбарчай кампаніі яны выконвалі нейкія статутныя ці праграмныя палажэнні”.
А вось палітолаг Уладзімір Мацкевіч параўноўвае будучыя выбары з выбарамі ў Савецкім Саюзе, калі прадстаўнікі кампартыі былі і назіральнікамі, і членамі выбаркамаў, і кандыдатамі ў дэпутаты. Яны ж падлічвалі галасы і зацвярджалі абраннікаў:
Уладзімір Мацкевіч: “І як тады людзі спакойна да гэтага ставіліся, так і цяпер ёсць такія, што не змянілі свайго мыслення. Для тых, хто разумее, усё і так відавочна. Калі апазіцыйныя сілы ўдзельнічаюць у выбарчых камісіях ці назіранні, толькі тады можна хоць з нейкай доляй упэўненасці казаць пра дэмакратыю”.
Спадарыня Ярмошына не бачыць тут праблемы. Тым больш, што фармальна “Белая Русь” вылучаць сваіх кандыдатаў не можа. Бо сябры грамадскіх аб’яднанняў могуць удзельнічаць у выбарах толькі ад імя партый, працоўных калектываў ці шляхам збору подпісаў:
Лідзія Ярмошына: “Члены “Белай Русі” змогуць удзельнічаць у выбарах, але не як кандыдаты ад “Белай Русі”. Таму “Белая Русь” будзе ўдзельнічаць у выбарах, вылучаючы сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій, агітуючы за кандыдатаў, якія з’яўляюцца чальцамі “Белай Русі”, але вылучаныя нейкім іншым спосабам”.
Кіраўнік мінскай абласной суполкі “Белай Русі” Віктар Гумінскі пакуль не можа сказаць дакладна, колькі сяброў арганізацыі будзе ўдзельнічаць у выбарах:
Віктар Гумінскі: “Будуць назіральнікі ад усіх партыяў. Не толькі ад “Белай Русі”. І яны вельмі скрупулёзна падыходзяць да гэтых пытанняў. Таму казаць аб аб’ектыўнасці ці неаб’ектыўнасці тут не даводзіцца. Мы ўжо ведаем такую аб’ектыўнасць. І, як правіла, пасля выбараў яе бачым. Усё нармальна”.
На думку Віктара Гумінскага, настаўнікі, якія складаюць большасць выбарчых камісіяў, людзі адукаваныя, таму яны зробяць усё, як трэба. А калі зробяць не так, як трэба, губляюць сваё месца ў выбарчай камісіі. Гаворыць Мікалай Лазавік:
“Калі былі нейкія парушэнні заканадаўства, і калі замест патрабаванняў закону там кіраваліся патрабаваннямі арганізацыі, вядома, такія выпадкі павінны былі выкараняцца іншымі арганізатарамі выбараў. І папросту такія члены выбарчых камісіяў павінны былі губляць права быць членамі выбарчых камісіяў”.
Пры фарміраванні выбарчых камісіяў ЦВК прытрымліваецца двух прынцыпаў: пераемнасці і абнаўляльнасці. То бок, частка дасведчаных назіральнікаў працягвае ўдзельнічаць у новых выбарах. Другая частка павінна фарміравацца з новых назіральнікаў.
На мінулых парламенцкіх выбарах толькі адзінкам ад апазіцыйных партыяў удалося прабіцца ў выбаркамы. Гаворыць кіраўнік юрыдычнай камісіі Партыі БНФ Уладзімір Лабковіч:
“У 2004 годзе сотні прадстаўнікоў аб’яднанай апазіцыі падавалі заяўкі ў акруговыя выбарчыя камісіі. З іх не больш за 3-4 чалавекі патрапілі ў акруговыя выбарчыя камісіі са 110, якія ёсць у Рэспубліцы Беларусь”.
Таму вельмі верагодна, што члены “Белай Русі” на выбарах 2008 будуць назіраць, выбірацца ў дэпутаты і падлічваць галасы.