Белгідрамет: пыл з Афрыкі, што накрыў Польшчу, Беларусі не пагражае

Мазавецкае ваяводства Польшчы раніцай 23 красавіка / Beata Wyszczelska, Grzegorz Zawiślak
Мазавецкае ваяводства Польшчы раніцай 23 красавіка / Beata Wyszczelska, Grzegorz Zawiślak

Пылавая бура з Афрыкі, якая 23 красавіка дасягнула Польшчы, не пагражае Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла дзяжурны сіноптык Белгідраметцэнтра.

“Пакуль у шматкіламетровай тоўшчы атмасферы над Беларуссю пераважаюць паўночна-ўсходнія вятры. Да нас паветраная маса паступае з усходняй Украіны, з Ніжняга Паволжа, таму пакуль нам Афрыка не пагражае”, — распавяла спецыялістка Белгідрамета.

Пыл з Афрыкі раніцай 23 красавіка дасягнуў Мазавецкага ваяводства Польшчы. Па прагнозах польскіх сіноптыкаў, канцэнтрацыя пылу ў паветры да асяроддзя яшчэ павялічыцца. Акрамя таго, з-за адсутнасці дажджоў у Польшчы моцны вецер падымае пыл з зямлі. У Беларусі ўжо цяпер бачны белаваты колер неба, а паблізу гарызонту паветра зацягнута смугой.

Больш падзей 23 красавіка ў праграме "Еўразум"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі