Белгідрамет: у Беларусь ідуць дажджы з Балтыйскага мора
Reuters
На тэрыторыю Беларусі ссоўваецца атмасферны фронт з Балтыйскага мора. У пятніцу, 24 траўня, чакаюцца ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, паведамляе Белгідраметэацэнтр. Днём месцамі чакаюцца моцныя дажджы.
Нягледзячы на дажджы ў пятніцу будзе цёпла: ноччу будзе +9... +15 °С, а ў сярэдзіне дня +19... +25 °С, па паўднёвым усходзе да +27 °С. Вецер слабы ўмераны, падчас навальніц парывісты.