"Беллегпрам" абяцае сёлета школьную форму з якасных тканін
Дзяржканцэрн "Беллегпрам" абяцае даставіць у крамы краіны 710 тыс. штук школьнай вопраткі.
"Беллегпрам" пераконвае, што іх вопратка робіцца з якаснай тканіны: паўваўнянай з эластанам і без, палівіскозы і 100% бавоўны. Школьнікам прапануюць сёлета 150 мадэляў вопраткі, 100 - дзяўчынкам, 50 - хлопчыкам.
Шыюць форму на 15 фабрыках, у тым ліку "Камінтэрне", "Элеме", "Славянцы", "Элізе" і "Калінцы".
Пасля ўвядзення абавязковай школьнай формы спажыўцы неаднаразова наракалі на спажывецкія якасці формы ад "Беллегпрама".
БелаПАН