Белы дом не адмяніў указ аб замарожванні федэральных грантаў

Белы дом

Белы дом / Reuters

Офіс па кіраванні і бюджэце Белага дома не адмяніў распараджэнне адміністрацыі аб прыпыненні прадастаўлення федэральных крэдытаў, грантаў і іншай фінансавай дапамогі. Прэс-сакратар Белага дома патлумачыла, што распараджэнне азначае не адмену замарожвання федэральнага фінансавання, а толькі адмену мемарандума Офіса па кіраванні і бюджэце. Таму ўведзеная замарозка "застаецца ў сіле".

Як вядома, раней Белы дом распарадзіўся ад аўторка прыпыніць выдачу ўсіх федэральных грантаў і крэдытаў да таго часу, пакуль не будзе праведзеная іх праверка. Пад замарозку трапілі сродкі, прызначаныя для замежнай дапамогі і няўрадавых арганізацый.

28 студзеня ўказ быў часова заблакаваны федэральным суддзёй. Здарылася гэта пасля таго, як у Федэральны суд у Вашынгтоне быў пададзены іск супраць гэтага рашэння. Яго падалі праваабарончыя групы, якія прадстаўляюць некамерцыйныя арганізацыі, уладальнікаў малога бізнесу і спецыялістаў у галіне аховы здароўя. Праваабаронцы заявілі, што прыпыненне фінансавання праграм дапамогі нанясе шкоду дзясяткам мільёнаў амерыканцаў, паведамляе "Голас Амерыкі".

Генеральныя пракуроры штатаў, у якіх ва ўладзе знаходзяцца дэмакраты, падалі асобны іск. У ім яны заявілі, што прыпыненне федэральнай дапамогі з'яўляецца парушэннем Канстытуцыі і шкодзіць штатам (яны разлічваюць на падтрымку федэральнага бюджэту).

Раніцай 29 студзеня Белы дом заявіў пра гатоўнасць адстойваць указ у судзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі