Беражкоў: Футбол – не від спорту, гэта сацыяльная з’ява

Уражанае беларускім футбольным прарывам, Еўрарадыё зацікавілася, чаму мы сёння маем такі поспех у футболе. І гэта нягледзячы на невялікае ў параўнанні, да прыкладу, з хакеем фінансаванне. На гэтую тэму якраз напярэдадні матчу Беларусь-Англія мы паразмаўлялі з рэдактарам “Прэсболу” Уладзімірам Беражковым. ЕРБ: Чаму ў нашай краіне, дзе так шмат увагі надаецца хакею, вялікія грошы на гэта выдаткоўваюцца, раптам абсалютна нечакана адбыўся такі футбольны выбух? Клуб БАТЭ выйшаў у лігу чэмпіёнаў, зборная няблага гуляе. Як такое магло адбыцца?

Уладзімір Беражкоў:
Вы ведаеце, што футбол, гэта сацыяльная з’ява, гэта не від спорту. У футбол гуляюць усюды, у кожным двары ва ўсім свеце. Незалежна ад інвестыцыяў у яго, ён усё роўна ў кожнай краіне будзе з’яўляцца спортам нумар адзін.

Тут, плюс да ўсяго, нармальныя адносіны да футболу таксама далі пра сябе ведаць. Я лічу, былі зробленыя добрыя крокі ў плане мэнэджмэнту, асабліва ў клубе БАТЭ (Барысаў). Плён прынесла шматгадовая праца Анатоля Капскага. Каб у нас было паболей такіх Капскіх, у нас бы такіх клубаў, як БАТЭ, таксама было б шмат.

Ну, і федэрацыя футболу таксама робіць пэўныя крокі ў правільным кірунку. Апошнім часам будуецца шмат палёў. Дзіцячы футбол развіваецца. То бок, я б не сказаў, што ўсё так дрэнна з інвестыцыямі ў беларускім футболе.

ЕРБ: А што наконт сённяшняга матчу? За кошт чаго нашая зборная магла б пераадолець каманду Англіі?

Беражкоў: У першую чаргу, за кошт граматнай пастаноўкі гульні. За кошт самааддачы, натуральна, энтузіязму шмат у чым. Калі згуляюць граматна, калі трэнер правільна паставіць тактычную схему і гульцы выканаюць яго задачу, толькі ў гэтым выпадку мы можам разлічваць на штосьці. Ну, і натуральна, мы можам разлічваць на памылкі англічанаў.



Фота bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі