Бернд Штанге выклікаў у зборную з Кітая Вячаслава Глеба

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Бернд Штанге назваў спіс гульцоў, выкліканых для падрыхтоўкі да адборачных матчаў чэмпіянату свету супраць зборных Харватыі (5 верасня, у гасцях) і Ўкраіны (9 верасня, Мінск). Адзначым, што ў зборную з далёкага Кітая пасля перапынку выклікалі Вячаслава Глеба.

Як паведамляе БЕЛТА, да будучых гульняў будуць рыхтавацца:

варатары — Юрый Жаўноў ("Москва", Расія), Антон Амельчанка ("Москва", Расія), Павел Часноўскі ("Вентспілс", Латвія); абаронцы — Сягей Амельянчук ("Терек", Грозны, Расія), Ігар Шытаў (БАТЭ, Барысаў), Дзмітрый Вярхоўцаў ("Нафтан", Наваполацк), Дзмітрый Лянцэвіч ("Багеміянс", Прага, Чэхія), Сяргей Сасноўскі (БАТЭ), Аляксандр Юрэвіч (БАТЭ), Максім Бардачоў (БАТЭ), Ягор Філіпенка ("Спартак", Масква); паўабаронцы — Аляксандр Кульчы ("Ростов", Расія), Мікалай Кашэўскі ("Ільічовец", Марыупаль, Украіна), Ігар Стасевіч (БАТЭ), Вячаслаў Глеб ("Шанхай Шеньхуа", Кітай), Аляксандр Глеб ("Штутгарт", Нямеччына), Цімафей Калачоў ("Крылья Советов", Расія); нападаючыя — Леанід Ковель ("Сатурн", Раменскае, Расія), Сяргей Карніленка ("Зенит", Санкт-Пецярбург, Расія), Віталь Радзівонаў (БАТЭ), Генадзь Блізнюк ("Сибирь", Новасібірск, Расія), Віталь Кутузаў ("Бары", Італія).

Адзначым, што Віталь Кутузаў не зможа згуляць у матчы супраць харватаў з-за перабору жоўтых картак, але можа выйсці на поле ў матчы з украінцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі