Беспарадкі ў Парыжы: пратэстоўцы атакуюць паліцыю і падпальваюць машыны

Пратэстоўцы падпальвалі машыны / Reuters
Пратэстоўцы падпальвалі машыны / Reuters

Другую ноч у Парыжы было неспакойна. Тут працягваюцца пратэсты на фоне гібелі падлетка, якому было 17 год. Інцыдэнт адбыўся 27 чэрвеня ў працоўным прыгарадзе Парыжа Нантэры. Хлопец адмовіўся па патрабаванні паліцыі спыніць свой аўтамабіль, паліцэйскі адкрыў агонь.

Гэтай ноччу ў Нантэры пратэстоўцы запускалі феерверкі ў паліцэйскіх і падпальвалі аўтамабілі. Сутыкненні з паліцыяй былі і ў іншых французскіх гарадах у Лілі, Тулузе, Амьене і Дыжоне, піша Reuters.

Напярэдадні сям'я загінулага хлопца падала судовую скаргу на паліцэйскіх за забойства, саўдзел у забойстве і дачу ілжывых паказанняў. У адной з сацсетак з'явілася відэа з жанчынай, якая кажа, што яна маці хлопца, і заклікае людзей выйсці ў чацвер на Марш памяці ў Нантэры. "Прыходзьце ўсе, мы ўзначалім паўстанне ў абарону майго сына", кажа жанчына.

Reuters адзначае, што забойства ў аўторак стала трэцяй смяротнай стральбой у Францыі сёлета за ігнараванне патрабавання паліцыі спыніцца. Летась такіх смерцяў было 13, і гэта рэкорд. Большасць ахвяр былі чарнаскурымі або арабскага паходжання.

Беспорядки в Париже:  протестующие атакуют полицию и поджигают машины
У паліцэйскіх запускалі феерверкі / Reuters
Беспорядки в Париже:  протестующие атакуют полицию и поджигают машины
Беспорядки в Париже:  протестующие атакуют полицию и поджигают машины

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі