Беспрацоўная жыхарка Пінска пайшла на пляж з чатырма тысячамі долараў
У Пінскі раённы аддзел міліцыі звярнулася 30-гадовая гараджанка. Жанчына паведаміла, што ў яе скралі 4,5 тысяч долараў ЗША. Калі следчыя пачалі высвятляць абставіны знікнення грошай, то высветлілася, што долары скраў знаёмы пацярпелай, з якім яна адпачывала на беразе возера пад Пінскам. Грошы знаходзіліся ў кішэні джынсаў маладзіцы. І калі пад уражаннем палескай прыроды яна згубіла пільнасць, яе таварыш сцягнуў купюры. Пінскія міліцыянты злавілі нахабніка, і цяпер яго чакае суд.
Цікава, што пацярпелая пінчанка афіцыйна нідзе не працавала.
Цікава, што пацярпелая пінчанка афіцыйна нідзе не працавала.