Беспрацоўных у Беларусі за год стала ўдвая больш
На канец чэрвеня іх было 46,8 тысячы чалавек.
У Беларусі колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец чэрвеня 2015 года склала 46,8 тысячы чалавек. Гэта ў 2,2 разу больш, чым на канец чэрвеня мінулага года, і на 4,7% больш, чым на канец траўня 2015-га. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Месяц таму ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя складаў 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. На канец чэрвеня 2014 года гэтая лічба складала 0,5%. У эканоміцы нашай краіны было занята 4 млн 467,6 тысячы чалавек. Гэта на 1,5% менш, чым год таму.
Фота: Fotolia