Без назіральнікаў, фіранак і мітынгаў — ці законна дзейнічае ўлада?
Цэнтрвыбаркам і чыноўнікі розных узроўняў не стамляюцца здзіўляць сваёй крэатыўнасцю і творчым падыходам да арганізацыі сёлетніх выбараў. І гаворка нават не пра склад выбарчых камісій. Нечакана высветлілася, што складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі сканцэнтраваная выключна ў межах выбарчых участкаў і таму незалежным назіральнікам там не месца. А каб забяспечыць таемнасць галасавання, неабходна зняць адну фіранку з кабінкі для галасавання. А на пляцоўках, вызначаных для правядзення выбарчых мітынгаў, нечакана на перыяд агітацыі распачынаюцца рамонтныя работы.
Ці парушаецца выбарчае заканадаўства і ў якіх канкрэтна выпадках? Як абараніць свае правы незалежным назіральнікам і шараговым выбарцам? Як скласці свой бюлетэнь, каб яго ўлічылі правільна, і ці можна яго фатаграфаваць?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае юрыст Максім Знак.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.