БХД пачне пікетаваць касцёл св. Язэпа ў Мінску

Акцыя салідарнасці, якая 16 га дня кожнага месяца праводзілася на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, у гэты чацвер адбудзецца каля касцёла святога Язэпа. Ад таго дня грамадскія актывісты будуць збірацца штовечар а 19 й гадзіне, паведамляе “Наша Ніва”. Пачынаючы з 16 верасня, акцыі за вяртанне касцёла святога Язэпа будуць праходзіць штодзённа. На думку сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца, дамагацца вяртання касцёла патрэбна менавіта зараз. У перадвыбарчы перыяд ёсць магчымасць паўплываць на дзеянні ўладаў, лічыць ён.

15 верасня БХД плануе перадаць у адміністрацыю Лукашэнкі, Палату прадстаўнікоў і Апостальскую Нунцыятуру зварот з патрабаваннем перадаць касцёл вернікам, падпісаны некалькімі тысячамі чалавек.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі