Білан атрымаў акрэдытацыю на «Еўрабачанні» ад Беларусі (фота)

Папулярны расійскі выканаўца Дзіма Білан на «Еўрабачанні-2007» атрымаў акрэдытацыю, як сябра беларускай дэлегацыі. У ягонай картцы запісаныя сапраўдныя імя і прозвішча - Віктар Белан.
Відаць, таму спявак, які летась быў другім на «Еўрабачанні», хаваў сваю акрэдытацыю ад камер і фотапаратаў. Пра гэта паведамляе сайт http://eurovision.by.

Дзіма Білан (ён жа Белан) прызнаўся, што прыехаў у Хельсінкі, каб патрымаць беларуса Дзмітрыя Калдуна. Ён назваў кампазіцыю Калдуна эмацыйнай і яркай. «Я буду галасаваць за яе!», - цытуе словы расійскага спевака БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі