Біткойн ужо каштуе даражэй за 100 тысяч долараў
Біткойн, ілюстрацыйнае фота
Біткойн перакрочыў адзнаку ў 100 тысяч долараў. На крыптавалютнай біржы Binance яго цяпер таргуюць па 101,9 тысячы долараў.
За месяц з 5 лістапада, калі Дональд Трамп перамог на выбарах прэзідэнта ЗША, біткойн вырас на 42%. У той дзень яго цана вагалася каля 70 тысяч долараў за адну манету.
Сённяшні рэкорд аналітыкі звязваюць з тым, што напярэдадні Трамп абвясціў, што на пасаду кіраўніка Камісіі па каштоўных паперах і біржах прызначыць Пола Аткінса — былога федэральнага рэгулятара, які цяпер кансультуе фінансавыя кампаніі, а таксама кампаніі, што працуюць з крыптавалютамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.