Бізнесмена дэ Маржэры пасмяротна ўзнагародзілі расійскім ордэнам Пашаны
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў адпаведны ўказ.
Як паведамляе ВВС са спасылкай на прэс-службу Крамля, Крыстоф дэ Маржэры ўзнагароджаны “за вялікі ўнёсак у развіццё расійска-французскіх эканамічных і культурных сувязяў”.
Кіраўнік кампаніі нафтагазавай Total Крыстоф дэ Маржэры загінуў у авіякатастрофе ў маскоўскім аэрапорце Унукава 21 кастрычніка. Бізнес-джэт Falcon, у якім знаходзіўся французскі бізнесмен, у часе ўзлёту ўрэзаўся ў снегаўборачную машыну. Разам з дэ Маржэры загінулі тры сябры экіпажу самалёта.
Эксперты дагэтуль не маюць пэўнасці наконт таго, што магло прывесці да катастрофы.
Крыстоф дэ Маржэры быў паслядоўным прыхільнікам ідэі захавання адносінаў з Расіяй і праціўнікам увядзення супраць яе санкцыяў.
Фота: AFP