Black Eyed Peas памылкова ўзнагародзілі музычнай прэміяй
Амерыканскі поп-гурт Black Eyed Peas памылкова атрымаў французскую
музычную прэмію як "Лепшы міжнародны гурт". Інцыдэнт адбыўся 23-га
студзеня на цырымоніі ўручэння ўзнагарод NRJ Music Awards у Канах. Пасля таго, як памылка стала відавочнай, прэмія пад незадаволены свіст у зале была аддадзеная сапраўдным пераможцам - нямецкай камандзе Tokio Hotel.
Характэрна, што падобнае непаразуменне адбываецца на NRJ Music Awards другі год запар. У 2009-м арганізатары абвясцілі пераможцам намінацыі "Лепшы міжнародны трэк" песню "I Kissed a Girl" Кэці Пэры, але неўзабаве прызналі сваю памылку і ўручылі ўзнагароду Рыяне за яе сінгл "Disturbia".
Нягледзячы на непрыемнасць, у гурта Black Eyed Peas усё ж атрымалася атрымаць сваю прэмію NRJ Music Awards у Канах. Песня калектыва "I Gotta Feeling" была названая лепшай міжнароднай кампазіцыяй.
У намінацыях "Лепшы франкамоўны артыст" і "Лепшы міжнародны артыст" першынствавалі Крыстоф Вілем (Christophe Willem) і Робі Ўільямс. У аналагічных жаночых намінацыях перамаглі Сафія Эсэдзі (Sofia Essaidi) і Рыяна. Адкрыццём года на французскай і міжнароднай сцэнах былі прызнаныя Флоран Мантэ (Florent Mothe) і Lady Gaga. Франкамоўным і міжнародным альбомамі года былі названыя "Cafeine" Крыстофа Вілема і "One Love" Дэвіда Геты адпаведна.
Фота: theblackeyedpeas.ru