Блакуюцца SIM-карткі, якія рух "За Свабоду” рыхтаваў для назіральнікаў

Пачалі блакаваць SIM-карткі, якія рух "За Свабоду” збіраўся выкарыстаць для назірання за выбарамі. Пра гэта заявіў намеснік старшыні руху Юрась Губарэвіч.
Нагадаем, грамадскае аб'яднанне рух "За Свабоду” вылучыў на прэзідэнцкія выбары больш за 600 назіральнікаў і збіраецца весці прамую трансляцыю вынікаў галасавання праз інтэрнэт.

Найбольш актыўнае назіранне прадстаўнікі руху збіраюцца весці ў асноўны дзень галасавання 19 снежня. З дапамогай інтэрнэту (сайту http://pyx.by/) актывісты руху збіраліся аператыўна інфармаваць пра вынікі галасавання па тых участках, дзе прысутнічаюць назіральнікі ад кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі