У бліжэйшыя тыдні сіноптыкі прагназуюць халоднае надвор'е з дажджамі

У бліжэйшыя тыдні сіноптыкі прагназуюць халоднае надвор'е з дажджамі

Халоднае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Сярэдняя тэмпература бліжэйшымі днямі будзе на 2-4 градусы ніжэй за кліматычную норму. Гэта больш падобна да сярэдзіны кастрычніка. Па словах Рабава, надвор'е ў Беларусі будуць фармаваць атмасферныя франты ад цыклона над цэнтральнымі рэгіёнамі Расіі. Адтуль у Беларусь будуць паступаць халоднае і вільготнаеыя паветра.

Уначы ў аўторак у паўночных раёнах, а днём месцамі па краіне чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы +2...+8 градусаў, па поўдні на глебе месцамі будуць слабыя замаразкі ад нуля да -2. Удзень сіноптыкі прагназуюць 9-15 са знакам "плюс".

У сераду ўначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы ад 2 да 8 цяпла, удзень чакаецца +9...+15.

У чацвер і пятніцу часам дажджы. Тэмпература паветра ўначы 3-8 вышэй за нуль, удзень +8...+14.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі