Блогер Матолька напісаў ліст міністру ўнутраных спраў пра сімволіку

Блогер Матолька напісаў ліст міністру ўнутраных спраў пра сімволіку

Блогер Антон Матолька напісаў ліст міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу ў справе нацыянальнай сімолікі. Ён просіць патлумачыць, на падставе якіх прававых дакументаў міліцыя мае прэтэнзіі да грамадзян з нацыянальнай сімволікай (бел-чырвона-белым сцягам і гербам "Пагоня"). Ён адзначае, што 12 кастрычніка на "Барысаў-Арэне" былі затрыманыя 5 чалавек, а за дзень да гэтага супрацоўнікі ДАІ спынялі кіроўцу, у якога ў аўтамабілі знаходзіўся бел-чырвона-белы сцяг.

Матолька пытаецца ў Шуневіча, якія законы ён парушыць, калі апране майку з выявай бел-чырвона-белага сцяга ці "Пагоні"? Калі ж парушэнняў няма, дык што адказваць у такіх сітуацыях міліцыянерам? Ён просіць даць пісьмовы адказ, які збіраецца "раздрукаваць і насіць з сабой (на ўсялякі выпадак)".

Блогер Матолька напісаў ліст міністру ўнутраных спраў пра сімволіку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі