БНТУ расчышчае інтэрнат для студэнтаў з пацверджаным COVID-19

17-ы інтэрнат БНТУ / Яндэкс
17-ы інтэрнат БНТУ / Яндэкс

Адміністрацыя Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта расчышчае інтэрнат №17, які знаходзіцца непадалёк ад мінскай кальцавой аўтадарогі, для студэнтаў з пацверджаным COVID-19. Жыхарам інтэрната сказана сабраць рэчы і выселіцца на працягу дня. Універсітэт прапануе ім звярнуцца ў студэнцкі гарадок для вылучэння месцаў у іншых інтэрнатах.

Выбух каранавіруснай інфекцыі здарыўся ў іншым інтэрнаце універсітэта — №6 — размешчаным у цэнтры Мінска. Але арганізаваць там самаізаляцыю немагчыма з-за агульных душавых, санітарных вузлоў і кухняў.

Кіраўніцтва універсітэта перавяло студэнтаў, якія пражываюць у гэтым інтэрнаце, на дыстанцыйную форму навучання і ўвяло забарону на наведванне. Паралельна мінская санэпідслужба выяўляла кантакты першага ўзроўню тых студэнтаў, якія захварэлі.

Інтэрнат №17 — блочнага тыпу. Таму студэнтаў БНТУ, у якіх пацверджаная каранавірусная інфекцыя, і захворванне працякае ў бессімптомнай форме, вырашана перавесці менавіта туды. Студэнтам часова забаронена выходзіць за межы інтэрната, таксама ўведзеная забарона на наведванне. Харчаванне ізаляваных жыхароў інтэрната мяркуецца арганізаваць цэнтралізавана, але дэталі не паведамляюцца.

БНТУ расчищает общежитие для студентов с подтверждённым COVID-19

26 красавіка колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі перавысіла 10 тысяч. Па афіцыйнай статыстыцы, іх 10463 (+873 за апошнія 24 гадзіны). І гэта ізноў рэкорд па колькасці новых выпадкаў за суткі.

Па колькасці пацверджаных выпадкаў Беларусь упэўнена даганяе Паўднёвую Карэю (10728 і ўсяго +10 за суткі), Румынію (11036 і +401 за суткі) і Польшчу (11395 і +122 за суткі). Што праўда, у гэтых краінах праведзена істотна менш тэстаў у пераліку на 1 млн насельніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі