Б.Нямцоў: Саюзнай дзяржавы не будзе, пакуль нашыя краіны не дэмакратычныя

Каментуючы будучы візіт Ул.Пуціна у Мінск і падпісанне Канстытуцыйнай дамовы “саюзнай дзяржавы”, пра якое паведаміла “Эхо Москвы”, першы намеснік прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў сказаў, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. “Абодва бакі надаюць вялікае значэнне працэсу інтэграцыі Расіі і Беларусі, але чуткі пра тое, што гэта адбудзецца менавіта зараз у Мінску – ні што іншае, як меркаванні і працяг спекуляцыяў на тэму палітычнай будучыні прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна”, - сказаў Дз.Пяскоў. Ён дадаў, што “невядома, ці гатовы Канстытуцыйны акт”.

Лідэр ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі ўпэўнены ў тым, што цяпер самы ўдалы час для стварэння саюзнай дзяржавы, якую ў перспектыве ўзначаліць дзейсны прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Паводле Жырыноўскага, у будучыні ў склад саюзнай дзяржавы могуць увайсці такія краіны, як Казахстан, Украіна, Кіргізія, Туркменія, Узбекістан, Таджыкістан, Азербайджан і Арменія.

Адзін з лідэраў расійскага СПС Барыс Нямцоў упэўнены ў тым, што саюзная дзяржава не будзе створаная да таго часу, пакуль Расія і Беларусь не стануць дэмакратычнымі краінамі. Нямцоў нагадаў, што візіт Пуціна ў Мінск вельмі сімвалічны. Паводле яго слоў, пасля несвабодных і несправядлівых выбараў прэзідэнт Расіі едзе да Лукашэнкі, які арганізуе падобныя выбарчыя працэсы цягам 10 апошніх год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі