Болей за 30 мінчан паступілі ў лякарню хуткай з “галалёднымі” траўмамі

Болей за 30 мінчан паступілі ў лякарню хуткай з “галалёднымі” траўмамі

У Мінску трывае неспрыяльнае надвор’е з галалёдзіцай. Толькі за раніцу 20 лютага ў траўмпункт лякарні хуткай дапамогі звярнулася болей за 30 пацярпелых, якія няўдала ўпалі на коўзкіх дарогах і лесвіцах. Найбольш распаўсюджаныя траўмы — пераломы рук і ног.

Як адзначыла ў інтэрв’ю тэлеканалу АНТ лекар-траўматолаг-артапед гарадской клінічнай лякарні хуткай дапамогі Алена Басякова, большасць траўмаваных — гэта маладыя людзі, якія недаацанілі ўмовы надвор’я і не выбралі адэкватны абутак і тэмп хадзьбы.

Паводле прагнозаў метэаролагаў, галалёдзіца захаваецца яшчэ цягам двух дзён. У сувязі з гэтым медыкі просяць людзей сталага веку не выходзіць на вуліцу без лішняй патрэбы. Калі ж выйсці не вуліцу неабходна, то трэба выбіраць абутак, які пасуе для такога надвор’я.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі