Болей за 5 тысяч цяжарных у Калумбіі маюць вірус Зіка

Болей за 5 тысяч цяжарных у Калумбіі маюць вірус Зіка

Болей за 5 тысяч цяжарных жанчын у Калумбіі з’яўляюцца носьбітамі віруса Зіка. Такія дадзеныя падае нацыянальны інстытут аховы здароўя. Усяго ў краіне зафіксавана болей за 31 тысячу выпадках інфіцыравання вірусам.

Напярэдадні Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла, што цяпер распрацоўваецца адразу некалькі вакцынаў ад віруса Зіка, аднак іх поўнамаштабныя выпрабаванні пачнуцца не раней як праз паўтара года.

Часцей за ўсё хвароба праходзіць бессімптомна. Яна небяспечная для жанчын, якія збіраюцца нарадзіць дзіця, бо выклікае мікрацэфалію ў нованароджаных: дзіця нараджаецца з анамальна маленькай галавой і з анамаліямі развіцця мозгу. У Бразіліі ўжо нарадзілася некалькі тысяч дзяцей з такім дыягназам.

Раней САЗ папярэдзіла, што ўвесну вірус можа распаўсюдзіцца ў Еўропе, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі