Больш за 50 вытворцаў лекаў пагадзіліся не завышаць кошты для Беларусі

Мемарандум аб стрымліванні коштаў на лекі ў Беларусі падтрымалі больш за 50 вытворцаў лекаў. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Беларусі. У міністэрстве нагадалі, што ўвесну гэтага года замежным вытворцам лекаў накіраваныя каля 100 лістоў з просьбай прадугледзець магчымасць пастаўкі лекаў у Беларусь па коштах не вышэй за ўзровень 2008 года.

Стрымліванне росту коштаў на лекі абмяркоўвалася на шэрагу нарадаў з айчыннымі вытворцамі, прадстаўнікамі замежных кампаній і іх афіцыйнымі дыстрыбутарамі.

Як паведамілі чыноўнікі міністэрства, створаны савет па пытаннях аналізу рынка лекавых сродкаў і стрымлівання росту коштаў. У яго склад ўвайшлі кіраўнікі найбуйнейшых дзяржаўных і прыватных фармацэўтычных кампаній, прадстаўнікі замежных вытворцаў лекавых сродкаў, прафесійных і грамадскіх аб'яднанняў, спецыялісты па маркетынгавых даследаваннях рынку лекавых сродкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі