Больш за 500 населеных пунктаў засталіся без току з-за навальніцы
З-за навальніцы, дажджу і ўраганнага ветру за мінулыя суткі ў Беларусі апынуліся абясточанымі больш за 550 населеных пунктаў. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на выратавальнікаў, зранку без электрычнасці заставаліся толькі 10 з іх. У астатніх падача электраэнергіі была адноўленая.
Стыхія таксама нанесла ўрон 12 населеным пунктам у Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. У іх пашкоджаныя дахі 17 жылых дамоў.
Стыхія таксама нанесла ўрон 12 населеным пунктам у Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. У іх пашкоджаныя дахі 17 жылых дамоў.