Большасць месцаў на выбарах у парламент Ісландыі атрымалі жанчыны
Будынак Альтынга, парламента Ісландыі / Stefan Erlingsson
У 63-мясцовы аднапалатны парламент Ісландыі абраныя 33 жанчыны, або 52% ад ліку парламентарыяў.
Пра гэта сведчаць вынікі усеагульных выбараў, якия прайшлі напярэдадні, паведамляе "Інтэрфакс - Захад". На выбарах у Ісландыі перамагла кіруючая кааліцыя на чале з прэм'ерам Катрын Якабсдатыр.
Ні ў адной іншай дзяржаве Еўрасаюза няма больш за палову жанчын у вышэйшых заканадаўчых органах улады. Пры гэтым больш за ўсё жанчын-парламентарыяў працуе ў Швецыі (47%).
Сёння толькі ў пяці краінах свету жанчыны займаюць не менш за палову месцаў у парламенце. Гэта Руанда (61%), Куба (52%), Нікарагуа (51%), Мексіка (50%) і ААЭ (50%).
У Ісландыі няма квоты на жаночае прадстаўніцтва ў парламенце. Разам з тым Ісландыя доўгі час была лідэрам сярод краін, якія забяспечвалі роўнасць правоў мужчын і жанчын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.