У Суражы на прыёме ў дэпутата жанчына ўдарыла па стале чэрствым хлебам
Пасля ўдару па стале чыноўнік стаў нешта пісаць
У гарадскім пасёлку Сураж у Віцебскім раёне сумесны прыём мясцовых жыхароў правялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Балыш і старшыня Віцебскага раённага савета дэпутатаў Віктар Дарожкін. Ім запоўніўся візіт грамадзянкі, якая прыйшла з хлебам у руках (сёлета да кіраўніка Гомельшчыны прыходзіла дэлегацыя з іржавай трубой і бруднай вадой).
Як піша абласная газета "Витебские вести", жанчына абуралася асартыментам і якасцю прадуктаў у крамах. Гаварыла эмацыйна, а ў нейкі момант ударыла па стале чэрствым хлебам. Выданне тут жа адзначае, што ў краме, пра якую яна згадала, праверка не знайшла пратэрмінаваных прадуктаў і з асартыментам усё нармальна. Але эфектны ўдар дэпутат і чыноўнікі запомнілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.