Дэлегацыя Нацыянальнага сходу РБ едзе ў Вену

Сяргей Рачкоў / t.me/housegovby/
Дэлегацыя Нацыянальнага сходу РБ едзе ў Вену. 20-21 лютага яна паўдзельнічае ў сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Рыхтуюцца выступы яе членаў, плануюцца сустрэчы. Кіраўніком дэлегацыі з'яўляецца старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Рачкоў.
Прадстаўнікі дэмсіл у Вену не паедуць, паколькі на гэты раз не будуць падрабязна разглядацца пытанні, звязаныя з Беларуссю.
У лютым мінулага года ў Вене на сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ прадстаўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі не рашыліся паслухаць выступ Святланы Ціханоўскай — выйшлі з залы. Тады дэлегацыю ўзначальваў Андрэй Савіных.
Летам 2024-га дэпутатаў з РБ не пусцілі на сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Румынія, дзе арганізаванае гэтае мерапрыемства, адмовіла дэлегацыі Нацыянальнага сходу ва ўездзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.