У Вене прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі не рашыліся паслухаць Ціханоўскую

Святлана Ціханоўская ў Вене

Святлана Ціханоўская ў Вене / t.me/tsikhanouskaya/

У Вене прадстаўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі не рашыліся паслухаць выступ Святланы Ціханоўскай. Удзельнікі дэлегацыі на чале з Андрэем Савіных (старшынём пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах) выйшлі з залы, дзе праходзіла пасяджэнне ПА АБСЕ. Савіных, дарэчы, выступаў і паўтараў звычайныя прапагандысцкія штампы, гаварыў пра неабходнасць перамоваў для "аднаўлення механізмаў бяспекі ў Еўропе", пра "добрасуседства Беларусі".

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская ў сваім выступе звярнула ўвагу камітэта Парламенцкай асамблеі на канкрэтныя крокі, "якія АБСЕ можа зрабіць ужо зараз, каб паўплываць на сітуацыю ў нашай краіне". Яна прапанавала прызначыць дакладчыка па Беларусі, не прызнаваць вынікі "выбараў" у РБ і выключыць так званы "беларускі парламент" з асамблеі, а на яго месца запрасіць назіральнікамі прадстаўнікоў беларускага дэмруху.

"Людзі, якія будуць прызначаныя [на "выбарах" у РБ], не рэпрэзентуюць народ Беларусі, — гаварыла Ціханоўская. — Ім не патрэбны дыялог. Яны разглядаюць Парламенцкую Асамблею АБСЕ як трыбуну для распаўсюджвання хлусні і апраўдання тэрору... Ці хочаце вы весці дыялог з катамі і забойцамі?".

Падчас сэсіі АБСЕ амерыканскі кангрэсмен Джо Уілсан аб'явіў хвіліну маўчання па палітвязнях Ігару Ледніку і Аляксею Навальнаму.

У Вене прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі не рашыліся паслухаць Ціханоўскую
t.me/tsikhanouskaya/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі