Брастаўчанку Паліну Шарэнду-Панасюк знялі з выбараў
Брэсцкую апазіцыйную кандыдатку Паліну Шарэнду-Панасюк знялі з выбараў. Пра гэта паведаміў у сацсетках мясцовы блогер Андрэй Кабанаў.
"Ленінскаму РАУС Брэста не спадабалася агітацыя, яе перадвыбарная праграма. Не ацанілі) Сябры акруговай камісіі таксама не сышліся ў ідэалагічных поглядах з Палінай)", — напісаў Кабанаў у Фэйсбуку.
У сваім выступе па тэлевізіі Шарэнда-Панасюк назвала Аляксандра Лукашэнку дыктатарам і заявіла, што выбараў у Беларусі няма з 1994 года. На вулічных пікетах яе давераныя асобы таксама заклікалі да адстаўкі Лукашэнкі і агітавалі супраць будаўніцтва АЭС пад Астраўцом і акумулятарнага завода пад Брэстам.
Напярэдадні старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што кандыдатаў будуць здымаць з выбарчай гонкі за распальванне сацыяльнай варажнечы ці заклікі да гвалтоўнага звяржэння канстытуцыйнага ладу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.