Бразілія з цяжкасцю абыграла Коста-Рыку (відэа)

Бразілія з цяжкасцю абыграла Коста-Рыку (відэа)

На чэмпіянаце свету па футболе зборная Бразіліі з цяжкасцю абыграла каманду Коста-Рыкі — 2:0. Матч прайшоў 22 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу. Два галы былі забітыя ўжо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны. Спачатку вызначыўся Філіпе Каўціньё, а пасля — Неймар. Цікавы эпізод здарыўся на 78-й хвіліне, калі ў штрафной пляцоўцы Коста-Рыкі ўпаў Неймар і арбітр Б'ерн Кейперс прызначыў пенальці. Пасля прагляду відэапаўтору моманту высветлілася, што парушэння не было і пенальці адмянілі.

У групе "Е" лідыруе зборная Бразіліі — 4 ачкі, Сербія мае 3 ачкі, Швейцарыя — 1, у Коста-Рыкі ачкоў няма і яна ўжо не мае шанцаў на патрапленне ў плэй-оф. У пятніцу пройдзе матч Сербія — Швейцарыя (у Калінінградзе), пачатак у 21:00.

У 18:00 пачнецца яшчэ адзін матч, у Валгаградзе сустрэнуцца зборныя Ісландыі і Нігерыі. У групе "D" Харватыя мае 6 ачкоў, Ісландыя і Аргентына — па 1, у Нігерыі ачкоў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі