Брэсцкае "Дынама" абыграла мінскіх аднаклубнікаў, Торэс забіў прыгожы гол. Відэа

Брэсцкае "Дынама" абыграла мінскіх аднаклубнікаў, Торэс забіў прыгожы гол. Відэа

22 верасня стартаваў 23-і тур футбольнага чэмпіянату Беларусі. Матч "Гомеля" і магілёўскага "Дняпра" скончыўся ўнічыю — 0:0.

Большую ўвагу прыцягваў да сябе матч брэсцкага і мінскага "Дынама", які прайшоў у спартыўным комплексе "Брэсцкі". Амаль увесь час гульня ішла на роўных, і ніводная каманда не магла прабіць абарону суперніка. Аднак на 77-й хвіліне Леандра Торэс, які выйшаў на замену, забіў гол-прыгажун ударам са штрафнога. Мінчукі выратаваць гульню не змаглі.

23 верасня адбудуцца два матчы: БАТЭ — “Слуцк” (18.00), “Шахцёр” — “Іслач” (19.00). 

24 верасня пройдуць яшчэ чатыры гульні: “Славія” — “Крумкачы” (15.00), “Мінск” — “Віцебск” (16.00), “Гарадзея” —“Нафтан” (17.00), “Нёман” — “Тарпеда-БелАЗ” (18.00).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі