Брэсцкае "Дынама" нарэшце атрымала перамогу (відэа)

Брэсцкае "Дынама" нарэшце атрымала перамогу (відэа)

Брэсцкае "Дынама" нарэшце атрымала перамогу ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Цікавая каманда з вялікім падборам таленавітых гульцоў страціла шмат ачкоў, калі ўпускала перамогі і гуляла ўнічыі. Перамога ў 12-м туры ў гасцях над "Іслаччу" (1:0) атрымалася няпростай — на апошніх хвілінах дынамаўцы адчайна адбіваліся, утрымліваючы мінімальную перавагу. Адзіны гол у першым тайме забіў Павел Савіцкі.

У іншых сённяшніх матчах "Гомель" прайграў "Смалявічам" — 0:2, а мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю 1:1 з "Віцебскам". Лідыруе БАТЭ — 31 ачко, у мінскага "Дынама" — 25.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі