Брэсцкае “Дынама” прайграла гродзенскаму “Нёману” — 0:2 (відэа)

Брэсцкае “Дынама” прайграла гродзенскаму “Нёману” — 0:2 (відэа)

У сераду, 21 чэрвеня, прайшлі тры матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Брэсцкае “Дынама”, якое сёлета заваявала Кубак Беларусі і выступіць у кваліфікацыі Лігі Еўропы, у нацыянальным першынстве гуляе няўдала. На сваім полі дынамаўцы прайгралі гродзенскаму “Нёману” — 0:2. Галы на рахунку Філіпа Рудзіка (22-я хвіліна) і Андрэя Якімава (37-я). “Славія” ў Мазыры разграміла магілёўскае “Дняпро” — 4:0, два галы забіў Аляксандр Катляроў. “Іслач” у Мінску прайграла “Віцебску” — 0:1, адзіны гол з пенальці на 23-й хвіліне забіў Арцём Салавей.

Нагадаем вынікі матчаў, якія адбыліся 20 чэрвеня: “Гомель” — “Крумкачы” — 2:0, “Шахцёр” — “Нафтан” — 2:1, “Слуцк” — “Дынама” (Мінск) — 0:3, БАТЭ — “Тарпеда-БелАЗ” — 0:0, “Мінск” — “Гарадзея” — 0:0.

У чэмпіянаце Беларусі лідыруе “Шахцёр” — 32 ачкі, на другім месцы мінскае “Дынама” — 28, на трэцім — БАТЭ з 27 ачкамі, “Нёман” з 24 ачкамі займае чацвёрты радок у турнірнай табліцы. Матчы 14-га тура пройдуць 24-26 чэрвеня. Цэнтральным паядынкам стане сустрэча “Нёмана” і БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі