Брэсцкаму "Дынама" забаранілі трансфер футбалістаў

Брэсцкаму "Дынама" забаранілі трансфер футбалістаў

10 студзеня ў Доме футбола прайшло пасяджэнне камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола". Па выніках пасяджэння Федэрацыя футбола забараніла брэсцкаму клуба "Дынама" рэгістраваць новых футбалістаў, паведамляе прэс-служба АБФФ.

Са зваротам выступіў гродзенскі ФК "Нёман", які заявіў , што брэсцкае "Дынама" не выконвае рашэнні футбольнага арбітражу ад 25 кастрычніка 2018 года. Згодна з тым рашэннем, за падрыхтоўку і навучанне нападніка Паўла Савіцкага брэсцкі клуб мусіў заплаціць кампенсацыю ў 265 487 долараў па курсе Нацбанка на дзень аплаты. Аплата мусіла адбыцца на працягу 30 дзён пасля вынясення рашэння.

За гэта АБФФ прыняла бестэрміновую забарону на рэгістрацыю футбалістаў у ФК "Дынама-Брэст".

Нагадаем, што брэсцкі клуб адмовіўся плаціць гродзенскаму за пераход Паўла Савіцкага ў мінулае міжсезонне. "Дынама" спрабавала адстойваць сваю пазіцыю не толькі ў беларускіх, але і ў міжнародных інстанцыях. Але, як пісалі спартовыя СМІ, Спартыўны арбітражны суд у Лазане адмовіўся прымаць апеляцыю брэсцкага клуба да разгляду.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 10.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі