Брытанская каралева дазволіла зладзіць вечарынку з музыкай у сваім замку

Брытанская каралева дазволіла зладзіць вечарынку з музыкай у сваім замку

У Віндзарскім замку, рэзідэнцыі брытанскіх манархаў, прайшла вечарынка з музыкай на 500 гасцей. Імпрэза была прысвечаная творчасці шведскага поп-гурта АВВА. Гасцям паказалі мюзікл “Мамма MIA”, а затым перад публікай выступіў гурт, які выканаў песні АВВА.

Білеты на вечарынку па 12,5 фунта распаўсюджваліся сярод супрацоўнікаў каралеўскага двара, якія маглі набыць іх як для сябе, так і для родных і знаёмых. Пры гэтым імёны гасцей трэба было паведаміць загадзя, каб служба бяспекі змагла іх праверыць.

Раней у Віндзарскім замку праводзілі паказы “Зорных войнаў” для сябраў кінаклуба, які дзейнічае пры каралеўскай рэзідэнцыі, але вечарынку з жывым гукам зладзілі тут упершыню.

Дазвол на правядзенне імпрэзы павінна была даць сама каралева. Элізабэт Другая на час вечарынкі знаходзілася ў сваёй рэзідэнцыі ў Балмарале ў Шатландыі, піша meduza.io са спасылкай на брытанскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі