Брытанская Незалежная музычная прэмія абвясціла намінантаў
Сёлета найбольш намінацый атрымаў гурт London Grammar.
Інды-поп каманда London Grammar стала лідарам па колькасці намінацый на сёлетнюю прэмію AIM Independent Music Awards, паведамляе ВВС. Лаўрэаты узнагарод стануць вядомыя 2 верасня, але ўжо цяпер гурт прэтэндуе адразу на чатыры ўзнагароды: як лепшы канцэртны гурт, за лепшы незалежнага альбом і сінгл, а таксама на званне "Прарыва года".
Больш чым у адной намінацыі таксама прадстаўленыя Arctic Monkeys, Future Islands і Кортні Барнэт. А ў барацьбе за галоўны прыз AIM Independent Music Awards, лепшы незалежны альбом года, сыдуцца адразу дзесяць прэтэндэнтаў, у тым ліку, Mogwai з "Rave Tapes", Within Temptation з пласцінкай "Hydra", Actress з "Ghettoville" і іншыя.
Заснавальніцай Independent Music Awards выступае брытанская Асацыяцыя незалежнай музыкі (AIM), якая аб'ядноўвае больш за 800 інды-лэйблаў і дыстрыб'ютараў.
Фота: thefourohfive.com