Рост ВУП Беларусі запаволіўся з-за сельскай гаспадаркі — ЕАБР
Уборка ўраджаю
У Беларусі запаволіўся рост ВУП — у студзені-жніўні гэтая лічба склала плюс 4,9% да паказчыкаў аналагічнага перыяду 2023 года. Між тым у студзені-ліпені дынаміка была плюс 5,5% да мінулага года.
"На змяненне росту эканомікі істотны ўплыў аказала дынаміка вытворчасці ў сельскай гаспадарцы", — кажуць у Еўразійскім Банку развіцця (ЕАБР). Рост у галіне запаволіўся да 7,2% г/г у студзені-жніўні супраць 17% г/г у студзені-ліпені. Гэта адбылося, адзначаюць эксперты, з-за ранняга пачатку ўборачнай кампаніі. У выніку ў чэрвені-ліпені збор збожжавых істотна перавысіў леташні ўзровень, а ў жніўні апынуўся прыкметна ніжэй.
Найважнейшым драйверам беларускай эканомікі застаецца прамысловасць, кажуць у ЕАБР. Хоць тут таксама ёсць невялікае запаволенне: у студзені-жніўні выпуск павялічыўся на 7, 1% г/г пасля 7, 5% г/г у студзені-ліпені. Але ў цэлым прамысловасць забяспечыла 2 п. п. прыросту ВУП, адзначылі ў банку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.