У Беларусі антырэкорд па колькасці камбайнаў, якія згарэлі падчас жніва

Гэты камбайн у жніўні згарэў на Мядзельшчыне

Гэты камбайн у жніўні згарэў на Мядзельшчыне / narachanka.by

У Беларусі антырэкорд па колькасці камбайнаў, якія згарэлі падчас жніва, піша @vitebsk_info. Сёлета на пачатак верасня іх налічылі дзясятак. І гэтая лічба яшчэ можа павялічыцца. Летась згарэлі 8 камбайнаў, у 2022 годзе — 4, у 2021-м — 9.

Верагодна, у статыстыку не ўвайшоў камбайн УЭС-2-250А "Палессе", які згарэў 4 верасня ў Лунінецкім раёне. Тады сітуацыя яшчэ горшая.

Рэгулярна адбываюцца ўзгаранні КЗС-1218 "Палессе GS12", апошні пажар — у Лідскім раёне. У некаторых выпадках пацярпелі людзі. Напрыклад, у Пружанскім раёне камбайнер трапіў у рэанімацыю. У Буда-Кашалёўскім раёне шпіталізавалі з апёкамі механізатара.

Звычайна ратавальнікі паведамляюць, што прычына ўзгарання невядомая ці высвятляецца.

У Беларусі антырэкорд па колькасці камбайнаў, якія згарэлі падчас жніва
t.me/vitebsk_info/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі